Показ дописів із міткою Яна там ёсць. Показати всі дописи
Показ дописів із міткою Яна там ёсць. Показати всі дописи

четвер, 26 грудня 2013 р.

Багдан Лепкі, "Яна там ёсць..."

Багдан Лепкі
ЯНА ТАМ ЁСЦЬ…
Стаяў адзін я, бы салдат на варце,
Пакінуты сярод чужых краёў,
І Украіну я шукаў на карце,
Шукаў, шукаў, ды так і не знайшоў.
Разбітая памежнымі слупамі,
У полымі пажараў і зарніц,
Раздзёртая варожымі мячамі,
Канала ціха між сваіх граніц.
Кругом чарэп’е, косці, папялішча,
Нязнанага няпройдзены бязмер,
А ў тым бязмеры йдзе, і злосна свішча,
І вые воўкам люты голад-звер.
Не, не! Я больш не выстаю на варце,
Заплюшчу вочы, зброю ўсю складу…
Я Украіны не знайшоў на карце,
Быць можа, я ў душы яе знайду.
Яна там ёсць. Адзіная, святая,
Ад Сана непадзельная па Дон,
Такая вольная, буйная, залатая,
Як непаўторны маладзецкі сон.
Настане час, калі той сон мінецца.
І ява будзе лепшаю ад мрой,
А покуль што хай нават свет хіснецца,
Хоць ты адзін, а вер і моцна стой!
© Дзмітро Шчарбіна, беларускі пераклад, 2013.