Показ дописів із міткою Прыпавесць пра раку. Показати всі дописи
Показ дописів із міткою Прыпавесць пра раку. Показати всі дописи

неділя, 22 грудня 2013 р.

Ліна Кастэнка, "Прыпавесць пра раку"

Ліна Кастэнка
ПРЫПАВЕСЦЬ ПРА РАКУ
Даўно-даўно была рака Дыяла.
І жыў персідскі цар, што зваўся Кір.
І лотасы бялелі, бы піялы.
Гуляў агнямі бераг, як факір.
То раць цара ішла на пераправу.
Святарны конь прапаў там пад вадой.
І Кір пачаў супроць Дыялы справу.
Наладзіў нечуваны суд над ёй.
Ён прысудзіў, каб не было Дыялы.
Смяротны вырак ёй агаласіў.
Ён у пясках сказаў капаць каналы,
І дрэвы ссек, і травы пакасіў.
Тады ў пустыню воды тыя зрушыў.
Рака памерла. Не было ракі.
Прайшло па ёй ваярства, як па сушы.
Прайшло ваярства… І прайшлі вякі…
Засыпала пяскамі ўсе каналы.
Рака ізноў цячэ ў сваім ручве.
Цара няма. Ды ёсць рака Дыяла.
Загінуў Кір. Але рака жыве.
© Дзмітро Шчарбіна, беларускі пераклад, 2013.