Ліна Кастэнка
СУЧАСНІКІ
Канстанцыя ў
фатэль упала. Ёй,
зняможанай,
настой далі насонны.
Сядзелі дзеці з
нянькаю старой.
Прыдворніцы
прымервалі фасоны.
А ён памёр, і гэта ж назаўжды!
Чаго ж ніхто не
ўкажа ім дарогі?!
Да могілкаў
нармальных — не туды,
яго ж вязуць на
могілкі для ўбогіх.
А тут яшчэ і дождж паліў з нябёс,
прымусіўшы
працэсію спыніцца.
Труну вазак да
могілкаў давёз,
паставіў брамнік
нанач у капліцу.
І заўтра дождж. Адклалі зноў на час.
Пажупілі, чагось
хапілі моцнага.
А дзень за днём.
І брамнік той загас.
Дый невядома, дзе
магіла Моцарта.
© Дзмітро Шчарбіна, беларускі пераклад, 2015.